Общество

Экспэрты абвяргаюць словы Лукашэнкі пра дрон, які ўпаў у Менску

Лукашэнка заявіў, што бесьпілётнік, які ўпаў у сталічным спальным раёне, нёс 59 кіляграмаў выбухоўкі.

Паводле экспэртаў, бесьпілётнік з такім начыньнем стаў бы прычынай вялікага выбуху ў любым выпадку, піша Радыё Свабода.

1 жніўня падчас сустрэчы з Пуціным на Валааме Лукашэнка прыгадаў нядаўні выпадак з падзеньнем у Менску бесьпілётніка. Той упаў у спальным раёне сталіцы 29 ліпеня.

читайте также

Лукашэнка сказаў, што бесьпілётнік «нёс выбухоўку ў 59 кіляграмаў» і «ударыў па 10-ці павярховым доме».

Мала які ўдарны бесьпілётнік у сьвеце можа несьці выбухоўку, большую за 50 кіляграмаў. Пра гэта Свабодзе распавёў вайсковы экспэрт Defense Express Іван Кірычэўскі.

— Дроны-камікадзэ зь вялікай ударнай часткай выкарыстоўваюць для ўдараў на невялікія адлегласьці. Маса баявой часткі і выбухоўка ў ёй — гэта розныя рэчы. Ёсьць яшчэ абалонка, дэтанатар, узрывальнік.

Калі б там было 59 кіляграмаў толькі выбухоўкі, быў бы сур’ёзны выбух з немінучымі параненымі. А там нічога не здэтанавала, бо там было небагата выбухоўкі, — кажа экспэрт.

Паводле прадстаўніка аб’яднаньня былых сілавікоў Belpol Уладзіміра Жыгара, мяркуюцчы па кадрах зь месца, такі бесьпілётнік ня мог несьці выбухоўку вагой 59 кіляграмаў. Таксама суразмоўца зьвярнуў увагу, што той мусіў бы здэтанаваць, калі б, як кажа Лукашэнка, ударыўся аб дом.

— Ён мусіў бы здэтанаваць ад удару, ці то аб дом, ці то аб зямлю, — сказаў суразмоўца.

Пасьля падзеньня бесьпілётніка ў спальным раёне Менску, у двары дому на вуліцы Матусевіча 29 ліпеня Сьледчы камітэт Беларусі заявіў, што ён утрымліваў выбухоўку і мэталічныя шарыкі. Аднак, вага выбухоўкі ці баявой часткі дрона не называлася.

На кадрах таксама паказалі налепкі з надпісамі па-ўкраінску. Пры гэтым, інфармацыі аб тым, адкуль менавіта прыляцеў бесьпілётнік, не гучала.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(9)