Але калі яе дзейнасць роўная нулю, калі яе мандат скончыўся, то навошта прасіць яе сысці? Ігнаруйце яе. Але ўсё атрымліваецца наадварот — за ёй бегаюць, каб казаць, наколькі яна ім абыякавая.
Гурневіч: «Для мяне барацьба ўнутры дэмсілаў — вечная загадка»
Дзмітры Гурневіч — пра ўражанні ад слуханняў у Каардынацыйнай Радзе 7 лютага.
1. Ціханоўская — нішто. Усе яе сустрэчы ні на што не ўплываюць, гэта спатканні для здымка, палітычны турызм.
2. Ціханоўская павінна сысці, яна павінна аддаць сваю пасаду нам, бо яе тэрмін скончыўся.
Мне складана зразумець гэту логіку. Аддасць пасаду, каб што? Каб цяпер нехта іншы ні на што не ўплываў і рабіў пустыя здымкі з Маркам Рутэ ці Дональдам Тускам? Каб Офіс Святланы Ціханоўскай узначальваў Бабарыка, Пазьняк ці Пракоп’еў?
Для мяне барацьба ўнутры дэмсілаў — вечная загадка. У часы маёй ранняй маладосці беларуская апазіцыя вечна аб’ядноўвалася. А цяпер яна пастаянна высвятляе, хто мае быць на версе, адначасова падкрэсліваючы, што гэта і так ні на што не ўплывае. Гэта абсурд.
Дапусцім, што выхлап ад дзейнасці каманды Ціханоўскай мізэрны. Дык на гэтым фоне геніяльныя ідэі, дзеянні і плён іншых сілаў павінна вылучацца, хочаш-не хочаш.
У часы камунізму ў Польшчы існавала «Салідарнасць» і паралельна «Змагарная Салідарнасць». Апошнія вінавацілі першых у мяккасці, згодніцтве і сцьвярджалі, што рашучая барацьба з камуністамі — гэта акурат яны, а не звычайная «Салідарнасць». Але вядомая іх адна «рашучая акцыя» — выбух дзвярэй у пустым будынку, звязаным з камуністамі.
Дапусцім, Ціханоўская не змагаецца, а проста катаецца з аховай па свеце і гаворыць. Як у тым анекдоце, дык і вы гаварыце. Хто і што замінае ўсім тым, хто цураецца «офіснай» палітыкі, змагацца так, як яны жадаюць?
У Беларусі забаранілі ютуб, інстаграм, тык-ток, электронную пошту, ватсап і стала немагчыма агітаваць, пераконваць у сваёй рацыі беларусаў?
Ціханоўская блакуе інтэрнэт, каб нехта не мог камунікаваць з беларусамі ў Беларусі ці ў замежжы? Вунь беларусы за ноч прымусілі вярнуць Лукашэнку асвятленне на вуліцы звычайным абурэннем у сацсетках.
Я школьнікам развозіў улёткі ў суседнія вёскі на ровары, бывала, што і на кані. Цяпер жа і каня запрагаць не трэба. Вунь у трэдсе палове Менску сядзіць і траціна чыноўнікаў. Прыходзь, даказвай, пераконвай! Акучвай!
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное