Радаўніца — час наведаць магілы продкаў

Памінальны дзень па Вялікадні штогод прыпадае на аўторак.

Штогод на дзявяты дзень пасля Вялікадня беларусы ідуць на могілкі, каб адведаць магілы памерлых родных. Гэта адзін з галоўных дзён у календары беларусаў.

Па традыцыі на могілках трэба прыбрацца загадзя, пажадана да Вялікадня. Даўней гэта рабілі да пачатку сяўбы ў полі і працаў у агародзе.

На Радаўніцу на могілкі бралі ежу, каб раздзяліць яе з памерлымі продкамі. У нашы дні святары крытыкуюць гэтую частку рытуала за ўжыанне спіртнога каля магілаў.

На жаль, не першы год многія беларусы не маюць магчымасці асабіста наведаць магілы сваіх родных з-за вымушанай эміграцыі.

читайте также

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.3(3)